“Я – беларус, і гэтым ганаруся!”
04.07.2022
Сапраўдная святочная атмасфера панавала на інтэрактыўнай пляцоўцы, арганізаванай бібліятэкай № 13 1 ліпеня перад уваходам у бібліятэку.
Праграма, названая “Я – беларус, і гэтым ганаруся!”, была прысвечана Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Віктарына, конкурсы, загадкі, малюнкі, вясёлыя песні і вершы, танцы і карагоды… А яшчэ мноства цікавых кніг пра нашу цудоўную краіну, дзяржаўную сімволіку і традыцыі беларускага народа. Усё гэта выклікала вялікую цікавасць як дзяцей, так і дарослых чытачоў.
