Я без натхнення не раблю нічога
23.12.2025
Віктар Шніп – з кагорты самых пазнавальных паэтаў Беларусі. Кожны яго мастацкі твор – гэта люстэрка творчага досведу аўтара.
“Я без натхнення не раблю нічога”. Пад такой назвай адбылася сустрэча паэта з наведвальнікамі бібліятэкі № 14 імя Ф. Багушэвіча. І сапраўды, сам Віктар Анатольевіч у адным з інтэрв’ю сказаў: “Усё пішацца проста, калі пішацца з натхненнем”. Прысутныя на сустрэчы з задавальненнем паслухалі ўрыўкі з дзённікавага рамана “Заўтра была адліга” і вершы ў аўтарскім выкананні, пагарталі старонкі кніг, атрымалі аўтограф пісьменніка.
І праз многія гады сваёй творчасці Віктар Анатольевіч застаецца паслядоўным ахоўнікам роднай мовы, беларускай культуры і асветніцтва.


