поиск в каталоге

стрелочка Я запрашаю  вас на баль

admin16.01.2025

Шыкоўным мерапрыемствам “Я запрашаю  вас на баль”, для людзей залатога ўзросту, завяршыліся ў бібліятэцы №11 навагоднія святы. Цудоўныя мелодыі вальсаў, мазуркі, полькі выклікалі ў душы кожнага пачуцці захаплення і ўрачыстасці. Быццам у дні маладосці на летнія танцавальныя пляцоўкі вярнуліся ўдзельнікі балю пад музыку папулярных у тыя часы танцаў “Рио-рита”,”Кракавяк”,“Падэспань” і інш. Асаблівы настрой прыдалі выступленні членаў танцавальнага клуба “Вдохновение”. Радасць у вачах гледачоў і бурныя апладысменты былі ім падарункам. Гульні, віктарыны, конкурсы, падрыхтаваныя бібліятэкарамі, сталі важкім дапаўненнем да свята.