поиск в каталоге

стрелочка “Ён літаратуры беларускай алмаз”

admin27.06.2022

У кожнай нацыянальнай  літаратуры ёсць постаці асабліва значныя і славутыя, якія сталі прызнанымі песнярамі. І сярод іх на пачэсным месцы – Янка Купала.

Напярэдадні  140-годдзя з дня нараджэння  Янкі Купалы ў бібліятэцы № 11 адбылася вечарына “Ён літаратуры беларускай алмаз”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з прэзентацыяй “Пуцявінамі Янкі Купалы”, здзейснілі віртуальнае падарожжа па дарагіх паэту мясцінах. Чытачы і госці бібліятэкі прачыталі неўміручы твор на рускай, беларускай, украінскай, польскай, італьянскай, французскай, іспанскай, кіргізскай, казахскай, туркменскай мовах. Янка Купала аб’яднаў усе народы. А потым гучалі цудоўныя беларускія песні ў выкананні ансамбля “Гады – багацце” “Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г.Мінска”