поиск в каталоге

стрелочка Ён Радзімаю  завецца – непаўторны  мілы край

admin20.09.2022

“Ён Радзімаю завецца – непаўторны мілы край” – пад такой прыгожай назвай прайшла сустрэча Іны Фраловай з наведвальнікамі бібліятэкі напярэдадні свята, якое адзначаецца ў Беларусі 17 верасня – Дня народнага адзінства. Сярод прысутных былі і вучні малодшых класаў 207 сярэдняй школы, настаўнікі. Іна Мікалаеўна прачытала свае вершы, прысвечаныя роднаму краю, спынілася на гераічнай гісторыі беларускага народа, прадставіла сваю новую кнігу для дзяцей “Андрэйкава лета”.

 З творчасцю беларускай пісьменніцы Іны Мікалаеўны Фраловай наведвальнікі бібліятэкі № 21 добра знаёмы. Для многіх яе прыгожая, мягкая, з непаўторным нацыянальным каларытам  паэзія   з’ явілася сапраўдным  адкрыццём.  За  знешняй  прастатой  яе  твораў  відаць унікальны  талент  глыбокага , адукаванага, інтэлегентнага чалавека, творцы.

 Таму так цікава і эмацыянальна праходзяць творчыя сустрэчы  пісьменніцы з чытачамі.  Аб чым бы не пісала Іна Мікалаеўна – аб сяброўстве, аб шчырых і цёплых пачуццях, аб непаўторнай прыродзе  –  у яе творах адчуваецца любоў і павага да Радзімы, да шчырых і працавітых людзей. Піша Іна Мікалаеўна і для дзяцей. “Ромашки  на асфальце”, “Вясковыя вакацыі”, “Апельсин” –  з гэтымі кнігамі дзеці  ўжо пазнаёміліся. Супрацоўнікі бібліятэкі да свята  падрыхтавалі кніжную выставу  “Беларусь адзіная”.