поиск в каталоге

стрелочка З любоўю да роднага краю

admin24.06.2022

Прыгожым майскім  днём на сустрэчу з юнымі чытачамі бібліятэкі № 14 імя Ф.Багушэвіча завітаў вядомы беларускі пісьменнік Міхась Паўлавіч Пазнякоў.

Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы для дзяцей і дарослых, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры, трох Рэспубліканскіх літаратурных прэмій “Лепшая кніга года”, прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і інш., старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міхась Пазнякоў вёў простую і шчырую размову пра дарагія сэрцу кожнага чалавека словы – мама, радзіма, мова, сяброўства, кніга…

Пісьменнік у сваіх творах для дзяцей заўсёды імкнецца перадаць любоў да Радзімы, да тых мясцін, дзе нарадзіўся, дзе люляла зямля. Падчас сустрэчы гучалі творы ў выкананні аўтара і вучняў. Дзеці задавалі шматлікія пытанні, разважалі самі, адгадвалі загадкі паэта. Самыя кемныя атрымалі ў падарунак беларускія маляўнічыя часопісы. Многія вучні займелі кнігі літаратара з памятным аўтографам.

З любоўю да роднага краю