поиск в каталоге

стрелочка Захавай маю мову чарговы наш век…

admin26.02.2025

Сярод сустрэч са знакамітымі творцамі, якія ладзіць бібліятэка № 14 імя Ф. Багушэвіча, гэта была незвычайнай. На урок паэзіі «Захавай маю мову чарговы наш век…», прысвечаную Тыдню роднай мовы, сабраліся аматары беларускай літаратуры, прыхільнікі пісьменніка, радыёжурналіста, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Навума Гальпяровіча.

Сярод запрошаных на сустрэчу былі вучні старэйшых класаў – пераможцы абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Гэта і вызначыла фармат сустрэчы — прысутныя з цікавасцю задавалі пытанні пра літаратурную працу Навума Якаўлевіча, жыццёвы шлях, захапленні. Пісьменнік чытаў свае вершы, узгадваў дзяцячыя гады і юнацтва, якія прайшлі ў Полацку, падзяліўся творчымі планамі.