Закон пра мяне, мне пра закон
05.12.2025
4 снежня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы для вучняў 6-7-х класаў Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 64” г. Мінска быў праведзены ўрок прававых ведаў «Закон пра мяне, мне пра закон». У сустрэчы прыняла спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці Рэспубліканскага цэнтра прававой інфармацыі.
Навучэнцы пазнаёміліся з Дзіцячым прававым сайтам, з заканадаўчымі асновамі нашай дзяржавы, аб правах і абавязках юных грамадзян.
У канцы ўрока спецыяліст правяла школьнікам прававую віктарыну, накіраваную на павышэнне прававой пісьменнасці навучэнцаў. Віктарына выглядала як апытальнік з адным дакладным варыянтам адказу. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі невялікія падарункі.
