поиск в каталоге

стрелочка Зберагаючы традыцыі, глядзім у будучыню: Спадчына продкаў

admin24.11.2022

Летапісы і хронікі – гэта жывыя сведкі далёкіх эпох, гэта крыніца пазнання далёкай мінуўшчыны. Яны дапамагаюць наблізіць да нас незвычайны свет нашых продкаў, свет значных падзей, мужных герояў, дапамагаюць лепш спазнаць саміх сябе, глыбей усвядоміць сваю нацыянальную адметнасць.

Як пісаў Максім Багдановіч у сваім вершы “Летапісец” з цыкла “Старая Беларусь”:

Вы, літары, цяпер нанова ўсё збудзілі!

І людзі зьведаюць аб прадзедах сваіх,

Аб горы, радасьцях і аб прыгодах іх,

Каму маліліся, чаго яны шукалі,

Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі.

24 лістапада 2022 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася чарговая сустрэча ў межах культурна-асветніцкай праграмы “Зберагаючы традыцыі, глядзім у будучыню: Спадчына продкаў”, якую ладзіць бібліятэка сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навучэнцам сярэдняй школы № 76 і гімназіі № 23 была прапанавана лекцыя па тэме “Страдаўнія летапісы і хронікі”. Мову даўніх летапісаў даследуе Мароз Валянціна Канстанцінаўна, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай і замежных моў Акадэміі Міністэрства Унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яна з задавальненнем паспрабавала раскрыць навучэнцам таямніцы старажытных летапісаў і хронік, зазірнуць на іх старонкі.

Дапаўненнем да мерапрыемства стала выстава кніг і часопісаў “Скарбы даўняга пісьменства”.