поиск в каталоге

стрелочка Зберагчы народныя традыцыі

admin15.03.2023

Кожны народ мае сваю культуру, без якой немагчыма яго духоўнае жыццё. Старажытная беларуская народная культура была і застаецца ў нашым жыцці – у абрадах, звычаях, легендах, святах. Беларускі фальклор – найважнейшая частка нацыянальнай народнай культуры, якая аб’ядноўвае паэтычнае, музычнае, драматычнае, харэаграфічнае мастацтва.

У бібліятэцы № 6 прайшла фальклорная гадзіна «Зберагчы народныя традыцыі» для вучняў 4 «А» сярэдняй школы № 133. Дзеці з цікавасцю слухалі пра беларускія традыцыі, задавалі шмат пытанняў, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “Пытанне – адказ”.