поиск в каталоге

стрелочка Жанчына – гэта цэлы сусвет

admin07.03.2023

Ужо традыцыяй  у бібліятэцы № 10  імя М.Мінковіча стала віншаванне чытачоў з першым святам вясны  –  Міжнародным  жаночым  днём. 6 сакавіка  супрацоўнікі  сардэчна запрасілі  чытачоў  на літаратурна-музычную  кампазіцыю “Жанчына – гэта цэлы сусвет”.

Прысутныя пачулі  вершы  пра жанчын,  вясну, каханне ў выкананні Антонік Н.В.  Нечаканасцю для  ўсіх стала  забаўляльная віктарына пра жанчын, а прызам былі святочныя рэтра паштоўкі. Самадзейныя  спявачкі  Валянціна  Гарленка  і  Марыя  Ліхтаровіч  выканалі  шмат меладычных песень.  Гледачы  падтрымалі лірычны настрой выканаўцаў, заспявалі самі, а потым  закружыліся ў  танцы.