Жанчына. Каханне. Жыццё
22.04.2026
На працягу двух дзён 15 і 16 красавіка ў нотна-музычнай бібліятэцы панаваў святочны, узнёслы настрой – мы зладзілі вакальны фестываль “Жанчына. Каханне. Жыццё”, прысвечаный Году беларускай жанчыны. Жадаючых паўдзельнічаць было так шмат, што вырашылі яго правесці за два дні. На фестываль прыйшлі як нашы даўнія знаёмыя артысты, так і новыя выканаўцы , і мы ганарымся, што колькасць нашых прыхільнікаў, нашых чытачоў павялічваецца. Трэба сказаць, што на працягу двух тыдняў у бібліятэцы было шматлюдна, весела, увесь час гучала музыка. Гэта нашы ўдзельнікі прыходзілі на рэпетыцыі, падбіралі мінусоўкі, выбіралі песні і вершы. Першы дзень быў вельмі хвалюючы, але вельмі ўрачысты і святочны. 18 удзельнікаў , сярод якіх два калектыва – “Медуніца” сацыяльнага цэнтра Першамайскага раёна і “Хорошее настроение” бібліятэкі №3 г.Мінска. Пачаў фестываль добры сябра бібліятэкі, музыкант і выдатны выканаўца В.Дзенісенка. Ён павіншаваў прысутных з музычныя святам, адзначыў, што беларускія жанчыны заслужана займае важную ролю ў жыцці краіны і менавіта ім прысвяціў свае песні. Потым пачаліся выступленні ўдзельнікаў. Выступалі артысты з любімымі песнямі, знакамітымі і не вельмі, патрыятычнымі,лірычнымі, рускімі і беларускімі народнымі творамі. Гучала музыка А.Пахмутавай, Ул.Мігулі, В.Дабрыніна, А.Пугачовай, А.Елісеенкава, Я.Птічкіна, А.Фельцмана, М.Фрадкіна, Э.Калманоўскага, Ул.Шаінскага, А.Бабаджаняна і іншых. Асаблівыя апладысменты атрымалі калектывы “Медуніца”, “Хорошее настроеніе” і “Истоки”. Спецыяльна для артыстаў мы падрыхтавалі падарункі – дыпломы ўдзельнікаў, таксама кожны атрымаў дыск “Балет:лучшее на DVD”,дзе сабраны самыя знакамітыя балеты з удзелам сусветных зорак і пласцінкі , папулярныя ў 20 стагоддзі. Таксама мы распрацавалі і раздрукавалі вельмі прыгожыя лагатыпы фестываля – яркія і прыгожыя, на добрую памяць аб гэтай значнай падзее ў жыцці нашых дыпламантаў.




