Жыццё ў песні
01.10.2022
1 кастрычніка ў бібліятэцы № 19 прайшла паэтычна-музычная сустрэча літаратурнага аб’яднання “Школы натхнення” пад назвай “Жыццё ў песні”.
Прысутныя ў гэты дзень пазнаёміліся з творчасцю пісьменніцы-песенніцы Людмілы Дзіцэвіч.
Людміла Дзіцэвіч займаецца навуковай, псіхолага-асветнай працай, публіцыстычнай і мастацкай творчасцю. Друкавала артыкулы ў газетах «Наша слова», «ЛіМ», «Новы час», часопісе “Вышэйшая школа” і іншых навукова-папулярных і асветніцкіх выданнях. Напісала мастацкія творы: вершы, песні, апавяданні, казкі.
Прыемным момантам паэтычнай сустрэчы сталі вершы Людмілы Дзіцэвіч “Вярба”, цыкл вершаў “Кармічныя задачы людзей пад знакам Задыяку”. Верш “Скарпіен – чараўнік Святла”.
Цудоўная гармонія музыкі і вершаў акружыла гасцей, якія прыйшлі на вечар. У выкананні гурта гітарыстаў прагучалі патрыятычныя песні “Мая Дзятлаўшчына – родны кут”, “Ятранка”.
Зала, у якой гучала цудоўная музыка, была поўная. Шчырыя выступленні гітарыстаў, цудоўныя вершы і песні вядучых стварылі непаўторную атмасферу адухаўлення музыкай і паэзіяй.
