поиск в каталоге

стрелочка Жыві, родная мова!

admin26.02.2025

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнага народа, бо няма народа без мовы. Беларуская мова _- адна з самах мілагучных у свеце. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.

26 лютага для навучэнцаў ліцэя БНТУ супрацоўнікі бібліятэкі № 15  ім. Цеткі правялі гадзіну роднай мовы “Жыві, родная мова!”. У госці да ліцэістаў прыйшоў паэт і перакладчык, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактар аддзела паэзіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва»  Рагнед Малахоўскі, які сказаў: “Мова – гэта толькі маленькая частка патрыятызму. Што чалавека робіць патрыётам? Трэба любіць сваё і паважаць чужое. Чалавек павінен усведамляць сябе беларусам і працаваць на карысць дзяржавы, грамадства і сваёй сям’і”.

 Паэзія Р. Малахоўскага адметная і разнастайная. У ёй выразна бачны лірычны герой – усвядомлены чалавек, які жыве, кахае, ідзе наперад, пераадольвае цяжкасці і дзеліцца сваімі неацэннымі назіраннямі з чытачом. Захапляе багацце яркіх, сакавітых вобразаў, лагічных высноў і дэталяў, якія дапамагаюць глыбей адчуць паэзію. Рагнед Юр’евіч  пачаў пісаць у пачатку 2000-х . У кожны верш ён удыхае сваю душу, пакідае часцінку сябе.  Пісьменнік прэзентаваў свой новы зборнік паэзіі “Шлях слязы”.

Вучні прымалі жывы ўдзел у размове, задавалі пытанні, чыталі вершы і засталіся задаволенымі сустрэчай з паэтам.