Жывога слова вязь…
15.11.2023
Мала хто ў Беларусі не чытаў знакамітую паэму народнага Пясняра Якуба Коласа «Новая зямля». Паэма даўно ўвайшла ў залаты фонд беларускай і сусветнай літаратуры і карыстаецца бязмернай любоўю чытачоў. Сёлета спаўняецца 100 гадоў з таго часу, як твор упершыню ўбачыў свет.
14 лістапада ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча прагучалі знаёмыя радкі паэмы ў выкананні ўдзельнікаў народна-літаратурнага тэатра “Жывое слова” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.
Галоўны захавальнік фондаў літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, праўнучка пісьменніка Васіліна Міцкевіч прадставіла юбілейнае факсімільнае выданне паэмы “Новая зямля”. Яна распавяла навучэнцам лінгвагуманітарнага каледжа МДЛУ аб жыцці і творчасці народнага пісьменніка ў перыяд напісання паэмы. Бібліятэка атрымала каштоўны падарунак ад супрацоўнікаў музея Якуба Коласа – адзін з экземлпляраў факсімільнага выдання паэмы “Новая зямля”.


