поиск в каталоге

стрелочка Зімовая музычная казка

admin28.01.2023

28 студзеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся святочны канцэрт струнна-смычковага аддзялення дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 18 “Зімовая казка”. Канцэрт складаўся  з дзвюх частак. У першай выступіў фартэпіянны квінтэт настаўнікаў у складзе Кацярыны Архіпавай, Валянціны Семянковай, Эліны Імрані, Галіны Рябчінскай і Святланы Хаменка з цікавай праграмай заходнееўрапейскай музыкі эпохі барока. У другой частцы вучні настаўнікаў выканалі цэлы шэраг твораў замежных, рускіх і беларускіх кампазітараў ад  Баха да сучаснасці розных узроўняў складанасці. Цікавая праграма была добра сустрэта шматлікімі гледачамі.