поиск в каталоге

стрелочка Зімовы сонцаварот

admin21.12.2022

21 снежня ў бібліятэцы-філіяле №1 імя Л.М.Талстога адбыўся прадкалядны канцэрт фальклорнага ансамбля “Талака” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў) ў складзе этнафанічных гурткоў “Човэн” пад кіраўніцтвам Ю.Люкевіч,”Страла” пад кіраўніцтвам Э.Шчадрыной, “Этнасуполка” пад кіраўніцтвам Т.Пладуновай.

Навучэнцаў мінскіх каледжаў і студэнтаў вузаў запрашалі далучыцца да Каляднага голасу абходных і велічальных песень, азнаемілі з абрадавай гульней “Яшчар”, навучылі беларускім побытавым танцам.

Атмасфера ў чытальнай зале бібліятэкі была святочная і прышлася да спадобы ўсім прысутным.

Нашы любімыя зімовыя святы сталі яшчэ бліжэй.