Зімовыя канікулы у бібліятэцы
04.01.2023
У час зімовых канікулаў у нотна-музычнай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча удзельнікаў студыі аматараў бардаўскій песні “Гитаринка” (педагог Фірсава Ірына Леанідаўна) і студыі музычнага развіцця «Домидошка» (кіраўнік Леановіч Тамара Іванаўна) з навучэнцамі сярэдняй школы № 47. Гурткоўцы распавялі пра тое, як адбываюцца заняткі ў студыях, падзяліліся планамі на будучыню, спелі песні, прысвечаныя навагоднім святам: “Метелица”, «Зима», “Зимний вечер”, “Четыре таракана и сверчок”, “А снег все тает”. Потым, за кубачкам гарбаты са смачнымі цукеркамі, дзеці загадвалі адзін аднаму зімовыя загадкі, спявалі пад гітару дзіцячыя песні “Чунга-Чанга”, “Ничего на свете лучше нету”, “Улыбка” і гэтак далей. Гэта мерапрыемства стала добрай падставай для навучэнцаў школы больш даведацца пра жыццё і заняткі аднагодкаў, атрымаць магчымасць пазнаёміцца з цудоўнымі педагогамі і завесці новых сяброў.
