Званы Хатыні
21.03.2023
17 сакавіка загадчык бібліятэкі № 1 імя Л.М.Талстога правяла інфармацыйны час “Званы Хатыні” для навучэнцаў Мінскага каледжа сферы абслугоўвання.
22 сакавіка стала для Беларусі жалобнай датай страшнай трагедыі, сімвалам жорсткіх злачынстваў нацызму. 80 гадоў аддзяляюць нас ад вясновага дня – апошняга ў жыцці 149 жыхароў беларускай вёскі Хатынь. Журботны звон Хатыні адгукаецца болем у сэрцах не толькі беларусаў, але і мільёнаў людзей у свеце, якія глядзяць на праўду той вайны адкрытымі вачамі, разумеюць, што ў нацызму няма нацыянальнасці, і вераць, што зло будзе пакарана. Моладзь Беларусі павінна ведаць гісторыю сваёй краіны, шанаваць памяць аб героях і нявінных ахвярах вайны.

