Чытаем кнігі беларускіх аўтараў
Назва праекта: “Чытаем кнігі беларускіх аўтараў” сумесна з Выдавецкім домам “Звязда”
Назва бібліятэкі: Бібліятэка-філіял № 22
Тэрмін выканання: студзень-снежань
Мэтавая аўдыторыя: Малодшыя школьнікі
Мэта: прапаганда чытання, прыцягненне школьнікаў да кнігі, да шырокага знаёмства з сучаснай дзіцячай літаратурай, са знакамітымі беларускімі аўтарамі.
Праектам прадугледжаны сустрэчы пісьменнікаў са школьнікамі, розныя інтэрактыўныя прэзентацыі кніг, конкурсы чытальнікаў, правядзенне гульняў і самых розных мерапрыемств, прысвечаных кніжным героям.
Мэта распрацоўкі і рэалізацыі праекта заключаецца ў прыцягненні да чытання нечытаючых, малачытаючых дзяцей, фарміраванне ўстойлівай цікавасці да чытання з дапамогай бібліятэкі, выкарыстоўваючы розныя формы і метады.
Задачы:
– пазнаёміць дзяцей з творчасцю сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў;
– выхаваць патрэбнасці ў пастаянным, удумлівым чытанні;
– павысіць статус чытання як творчага працэсу;
– даць магчымасць маленькім чытачам падзяліцца ўражаннямі ад прачытанага;
– арганізаваць сумесную дзейнасць навучэнцаў і дарослых (бібліятэкараў, настаўнікаў, дзіцячых пісьменнікаў, бацькоў) на аснове агульнага інтарэсу да кнігі.
Мерапрыемствы:
- “Книга сказку нам расскажет” – гульня-падарожжа (люты);
- “С новой книгой назначена встреча” – літаратурная сустрэча (сакавік);
- “Чудо-книжки – чудо-детям” – свята кнігі (красавік);