поиск в каталоге

Кніга. Прырода. Экалогія

Назва праекта: “Кніга. Прырода. Экалогія”

Назва бібліятэкі: Бібліятэка-філіял № 2 імя Н.К. Крупскай

Тэрмін выканання: студзень-снежань

Мэтавая аўдыторыя: вучні СШ, выхаванцы ДДУ

Мэта: актывізацыя работы бібліятэкі па экалагічнай асвеце чытачоў, прыцягненне ўвагі карыстальнікаў да экалагічных праблем роднага краю, стварэнне ўмоў для павышэння ўзроўню экалагічнай і агульнай культуры карыстальнікаў за кошт эфектыўнасці выкарыстання інфармацыйных магчымасцяў бібліятэкі, павышэнне грамадска значнага статусу бібліятэкі, кнігі, чытання.

Задачы:

прыцягненне да чытання і карыстання бібліятэкай ўсіх катэгорый насельніцтва;

павышэнне прэстыжу і ролі бібліятэкі, інфармацыйная падтрымка экалагічнай адукацыі і асветы, раскрыццё найбагацейшага патэнцыялу кнігі і чытання ў галіне экалогіі;  

стварэнне максімальна спрыяльных умоў выкарыстання бібліятэчнага фонду;

развіццё экалагічнага мыслення і пазнавальнай цікавасці да прыроды;

выхаванне экалагічнай свядомасці і экалагічнай культуры насельніцтва;

фарміраванне беражлівых і адказных адносін да прыродных багаццяў роднага краю;

арганізацыя працы ў дапамогу адукацыі, зносін, правядзення вольнага часу з выкарыстаннем розных форм і метадаў асветніцкай дзейнасці;

аб’яднанне намаганняў зацікаўленых устаноў, арганізацый для экалагічнай асветы насельніцтва.

Мерапрыемствы:

эка-тур, знаёмства з часопісам “Весёлый зоопарк”: “Тайны дикой природы”

вусны часопіс “Знакомьтесь: птица года – горлица обыкновенная”

эка-віктарына “Птичьи секреты, или О чём поют птицы”

кніжная выстава-квэст “Встречай с улыбкой стаи птичьи!”

акцыя размалёвак “Оживи птицу”

экалагічны ўрок, сустрэча  з часопісам “Родная прырода”: “Нас в любую пору года учит мудрая природа”

пазнавальнае эка-падарожжа “Природа – дом, где мы живем”

турнір знаўцаў “Природа в загадках”

прэс-тур па старонках часопісаў “Удивительное в мире природы”

эка-урок “Покормите птиц зимой!” экалагічны красворд “Природа вокруг нас”