Майстэрня паэтычнага чытання. Францішак Багушэвіч
Назва праекта: “Майстэрня паэтычнага чытання. Францішак Багушэвіч”
Назва бібліятэкі: Бібліятэка-філіял № 14 імя Ф. Багушэвіча
Тэрмін выканання: сакавік-кастрычнік
Мэтавая аўдыторыя: для шырокага кола чытачоў
Мэта: Праект “Майстэрня паэтычнага чытання. Францішак Башушэвіч” арганізаваны ў мэтах папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры і павышэння цікавасці да жыцця і творчасці выдатнага беларускага пісьменніка Францішка Багушэвіча, якому ў 2025 годзе спаўняецца 185 гадоў з дня нараджэння
Задачы: стварэнне інтэрактыўнага адвэнт-календара, які будзе далучаць карыстальнікаў да даследавання жыцця і творчасці пісьменніка праз гульнявыя элементы; падтрымка цікавасці да бібліятэк як да культурных і адукацыйных цэнтраў; выхаванне павагі да беларускай літаратуры, культурнай спадчыны краіны
Мерапрыемствы:
- “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…” – турнір знатакоў роднай мовы;
- “Сонцу нашаму свяціцца…” – урок літаратуры ў бібліятэцы;
- “Магутнае слова паэта” – паэтычная вечарына;
- “Францішак Багушэвіч – пачынальнік беларускай літаратуры” – віртуальны рэсурс;
- “Бласлаўлёныя Кушляны” – музейны ўрок да 35-годдзя музея-сядзібы;
- “Францішак Багушэвіч. Пуцявінамі роднага слова” – літаратурная выстава;
- “Шляхамі Багушэвіча” – падарожжа па залах віртуальнага музея паэта