Тэатр і кніга: адкрываем новыя магчымасці
Назва праекта: “Тэатр і кніга: адкрываем новыя магчымасці”
Назва бібліятэкі: Цэнтральная бібліятка імя Я.Купалы
Тэрмін выканання: студзень-снежань
Мэта: далучэнне навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў сталіцы да каштоўнасцей нацыянальнай і сусветнай культуры, літаратурнай спадчыны і павышэння чытацкай актыўнасці навучэнцаў сродкамі літаратурнай асветы і тэатральнага мастацтва
Мэтавая аўдыторыя: гледачы тэатра – навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў сталіцы
Задачы: арганізацыя цікавых форм падтрымкі і стымулявання чытання і наведвання бібліятэк; папулярызацыя тэатральнага мастацтва; рэклама бібліятэкі ў сценах тэатра
Мерапрыемствы:
- “Планета Сям’я. Традыцыі і прымаўкі. Загадкі ад Бабкі, Дзедава навука”
- “Падарожжа ў замежную класіку”
- “Уладзімір Караткевіч. Партрэт пісьменніка ў стыле калаж”
- “Браты Далецкія, Міхась Чарот. Пажартуем разам”
- “Праграма па класічных творах замежных аўтараў”
- “Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці пісьменнікаў ХХст.”