поиск в каталоге

стрелочка Народны каляндар школьніка

admin23.04.2025

22 красавіка для аматараў прыгожага пісьменства ў бібліятэцы №13 адбылася сустрэча з пісьменніцай, паэтэсай, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Аксанай Cпрынчан. Аксана Вадзімаўна распавяла пра свой шлях да беларушчыны, творчае асяроддзе, у якім расла і выхоўвалася. Адбылося знаёмства з новай кнігай “Народны каляндар школьніка: святы для дзяцей і тых, хто іх любіць”, аўтарам канцэпцыі і тэксту якой выступіла пісьменніца. Паэтэса расказала пра сваю калекцыю рушнікоў і радзюжак, адказала на пытанні. Ахвотныя атрымалі кнігі з аўтографам аўтара.