Жаўрукі над Палессем
20.10.2023
Кнігу складаюць паэтычныя творы слынных сыноў Гомельшчыны: Сымона Блатуна, Анатоля Грачанікава і Уладзіміра Верамейчыка. У зборніку сабраны вершы, напоўненыя тонкай філасафічнасцю, жыццёвай мудрасцю і глыбокім лірызмам. На старонках знайшлося месца і бясконцым творчым пошукам, і замілаванасці роднай зямлёй, і шчымлівым згадкам пра цяжкае ваеннае дзяцінства паэтаўравеснікаў.