Звенят каблучками года
30.10.2023
Шыкоўнае свята “Звенят каблучками года», прысвечанае 10-гадоваму юбілею клуба “Рамантыкі залатой пары” адбылося ў бібліятэцы № 11.
Бібліятэкары падрыхтавалі прэзентацыю “На висках седина, а душа молода”, якая пазнаёміла прысутных з цікавымі старонкамі жыцця клуба. Старшыня Савета ветэранаў Заводскага раёна г. Мінска Джыджора Таццяна Леанідаўна выказала вялікую паддзяку за шматгадовую творчую працу клуба. Было мора кветак і падарункаў. “Рамантыкі…” парадвалі ўсіх цудоўным святочным канцэртам. Свой талент паказалі: ансамбль “Огонёк”, драматычны гурток “Подмостки” і творчы гурток “Кудесница”. Юбілей атрымаўся змястоўны і вельмі душэўны.



