поиск в каталоге

стрелочка Гонар Айчыны

admin07.10.2026

30 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося закрыццё выставы “Гонар Айчыны” фотапрактыкума лічбавай фатаграфіі “Пазітыў”, які на працягу больш дзесяці гадоў дзейнічае пад кіраўніцтвам Мікалая Міхайлавіча Лінніка.

Выстава была прысвечана Году беларускай жанчыны. Гісторыя Беларусі немагчыма без жаночага пачатку. Выстава адлюстравала гістарычныя аспекты жаночага ўплыву на станаўленне беларускай свядомасці: ад духоўнай асветніцкай дзейнасці Еўфрасінні Полацкай да бяспрыкладнага подзвігу жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў мірны час.

Экспазіцыя атрымала добрыя водгукі ад наведвальнікаў бібліятэкі. Выстава будзе працаваць у іншых бібліятэках горада Мінска, а таксама ў г.п. Івянец Валожынскага раёна.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Шпакевіч Вольга Цімафееўна і вакальнае трыа “Кумушкі”.