Восень у Завоссi
07.10.2026
Згуртаваная каманда літаратурнай майстэрнi “ЛітЭра” Цэнтральнай гарадской бiблiятэцы iмя Янкi Купалы выступіла на бiблiятэчнвй пляцоўцы лiтаратурна-музычнага фестывалю “Восень у Завоссi”, якi адбыўся 26 верасня на радзiме беларускага пiсьменнiка Адама Мiцкевiча ў вёсцы Зовоссе Баранавiчскага району ў музее-сядзiбе Мiцкевiчэй “Завоссе”. Літаратурную майстэрню прадстаўлялi яе ўдзельнiкi: Тамара Малюшына, Вольга Сялiцкая, Александр Семяновiч, Рэната Крукава, куратар
майстэрнi Таiса Чэмко. У інтэрв’ю, узятай супрацоўнікамi Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Брэст», Рэната Крукава з захапленнем расказала аб тым, што такiя мерапрвемствы натхняюць яе на стварэнне новых паэтычных радкоў, i што дзякуючы супрацоўніцтву літаратурнай майстэрнi “ЛітЭра” i літаратурна-музычнай гасцёўнi “Крынiца”, працуючай пры Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота, ёсць магчымасць прыняць актыўны ўдзел у такiм грандыёзным мерапрыемстве. Шчырыя словы падзякi за запрашэнне i за сардэчны прыём былi выказаны ў адрас кіраўніка літаратурна-музычнай гасцёўнi “Крынiца”, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Раiсы Мікалаеўны Раманчук.


