поиск в каталоге

стрелочка Аздобіць музыкай высокую паэзію

admin18.11.2026

14 лістапада ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Аздобіць музыкай высокую паэзію”. Удзел у ёй прынялі: Аляксей Браніцкі, Тамара Залесская, Вольга Шпакевіч.

Распачаў імпрэзу Аляксей Браніцкі, які выканаў свае аўтарскія песні: “Осенние дни”, “Озеро Нарочь”, “В мире добрых сил”, “Вечность грядет”, “Облако мечты” і інш. Аляксей Браніцкі – наш чытач і даўні сябра бібліятэкі, удзельнік нашых мерапрыемств, ён па-майстэрску валодае ігрой на гітары і ўсе яго песні жыццярадасныя, яны заўсёды паднімаюць настрой у слухачоў!

У другім аддзяленні выступала Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літэратурна-музычнага аб’яднання “Акорд”, паэтэса-песенніца Тамара Залесская. А прадставіць і падтрымаць яе завітала да нас паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Шпакевіч.

  Тамара Георгіеўна падзялілася з прысутнымі ў зале ўспамінамі аб сваім дзяцінстве і як яна пачала пісаць вершы. Паэтэса прачытала свае вершы, прысвечаныя Дню жанчыны. Прысутныя ў зале змаглі пачуць песні, словы да якіх напісала Тамара Залесская. Але найбольш запамінальнай стала песня “Да здравствуют толстые дамы!”, словы да якой напісала Тамара Георгіеўна.

 Сустрэча атрымалася цёплай і насычанай. Прыемна, што наша нотна-музычная бібліятэка з’яўляецца кропкай прыцягнення творчых асоб, якія з задавальненнем дзеляцца сваёй творчасцю з нашымі чытачамі! Шчыра дзякуем усім удзельнікам імпрэзы і жадаем ім творчых поспехаў!