О, край родны, край прыгожы
18.11.2026
17 лістапада ў бібліятэцы №7 імя Якуба Коласа прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “О, край родны, край прыгожы”, прысвечаная Якубу Коласу.
У якасці ганаровага госця на мерапрыемства была запрошана Вера Данілаўна Міцкевіч, унучка знакамітага класіка.
Вялікую асалоду слухачам прынеслі музычныя кампазіцыі, якія выканаў ансамбль цымбалістаў “Музыкі” школы мастацтваў №10 імя Яўгенія Глебава.
У рамках мерапрыемства адбылося ўрачыстае адкрыццё фотовыставы студыі “Пазітыў” Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы, кіраўнік Мікалай Ліннік.
Мерапрыемства стала знакавым і паказала глыбіню і самабытнасць беларускай культуры і мовы.



