поиск в каталоге

стрелочка Карлюкевіч, Алесь. Пуцявінамі зорак: ураджэнцы Беларусі ў блізкім памежжы

admin06.10.2022

З кнігай нарысаў і эсэ, прысвечаных шматлікім ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах і вёсках блізкага памежжа, а таксама – у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках выдання чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці.

Ёсць сярод герояў кнігі і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх даследчык і краязнаўчы пісьменнік Алесь Карлюкевіч  расказвае ўпершыню.