Жывая крыніца “Тутэйшай шляхты”
16.12.2022
16 снежня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося сапраўднае каляднае свята: да нас завіталі выдатныя музыкі са знакамітага народнага фальклёрнага гурта БДУ “Тутэйшая шляхта” (маст.кіраўнік Вольга Махнач).
Гурт існуе з 1992 року і паступова ад традыцыйнага беларускага фальклёру пачаў выконваць фольк-рок (сармацкі рок). Усе аранжыроўкі шляхам злучэння старадаўняй беларускай шляхецкай і народнай музыкі і сучасных музычных напрамкаў у кампазіцыі, а таксама аўтарскія творы на вершы старадаўніх і сучасных беларускіх паэтаў выконвае таленавіты кампазітар і кіраўнік музыкаў Вольга Махнач.
Так, мы пачулі падчас канцэрту калядныя і іншыя народныя, а таксама напісаныя В.Махнач вакальныя творы на словы Францішкі Уршулі Радзівіл, Яна Баршчэўскага, Янкі Купалы, Паўлюка Труса, Рыгора Барадуліна і многіх іншых паэтаў. Уразілі слухачоў чароўныя галасы вакалістаў, а таксама цудоўныя гукі дуды, дудкі, трубы, тамбурына, гарманічна сплеценыя з дакладным гучаннем клавішных. Выдатная творчая праца выдатнага калектыва была ўзнагароджана моцнымі авацыямі ўзрушанай шматлікай публікі.

