поиск в каталоге

стрелочка Творчая сустрэча

admin24.02.2023

У студзені пісьменнік, радыёжурналіст, заслужаны дзеяч культуры Навум Якаўлевіч Гальпяровіч адзначыў свае 75-годдзе. Яго вершы і апавяданні добра знаёмы шматлікім аматарам літаратуры, бо творы пісьменніка пазначаны шчырасцю, дабрынёй і талентам.

23 лютага ў бібліятэцы №14 імя Ф. Багушэвіча адбылася творчая сустрэча паэта з навучэнцамі Лінгвагуманітарнага каледжа Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэту,  прысвечаная яго юбілею і Дню роднай мовы. Супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі новую кнігу Навума Якаўлевіча “Горад”, якая выйшла ў выдавецтве “Чатыры чвэрці”. Малая радзіма – родны Полацк – займае асаблівае месца ў жыцці і творчасці пісьменніка. Успамінамі дзяцінства, уражаннямі ад сустрэч з цікавымі людзьмі, творчымі планамі падзяліўся пісьменнік з прысутнымі.

У выкананні ўдзельнікаў народна-літаратурнага тэатра “Жывое слова” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэту імя М.Танка прагучалі вершы паэта.

Навум Якаўлевіч не толькі з вялікай любоўю расказвае свету пра Беларусь, але і сам з’яўляецца гонарам нашага краю. Таму кожная сустрэча з ім – сапраўднае адкрыццё для прыхільнікаў яго таленту.