Праз кнігу – да міру і згоды
28.04.2023
28 красавіка бібліятэка № 14 імя Ф. Багушэвіча запрасіла на сустрэчу з навучэнцамі сярэдняй школы № 136 пісьменніка, публіцыста, заслужанага журналіста Беларускага саюза журналістаў, першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алену Анатольеўну Стэльмах, вельмі творчага чалавека з душой мастака, члена Саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі Уладзіслава Станіслававіча Цыдзіка, музыканта і кампазітара, заслужанага дзеяча культуры БССР, народнага артыста Беларусі Эдуарда Сямёнавіча Ханка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Тарасевіча Генрыха Францавіча.
На сустрэчы гучалі вершы і песні не толькі ў выкананні гасцей, але і вучняў тэатральных класаў. Вельмі цёпла і эмацыянальна сустракала моладзь выступленні знакамітых творцаў. Такія моманты надоўга застаюцца ў памяці.

