
Гаўрыловіч, Уладзімір Мікалаевіч. Любі бліжняга свайго…
Героі новага рамана-версіі вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча “Любі бліжняга свайго…” – працягу рамана-версіі “Па веры вашай…”, адзначанага ў 2023 г. Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у галіне прозы, – разумеюць, што ў кожнага чалавека заўсёды ёсць права выбару. Нават у самыя страшныя хвіліны жыцця застаюцца як мінімум два рашэнні. Часам гэта выбар паміж смерцю, якая дазваляе захаваць гонар і сумленне, і доўгім жыццём у страху, што калі-небудзь стане вядома пра тое, якім коштам яно набытае. А яшчэ паміж сумленнасцю і здрадай, верай і нявер’ем… Аўтар сцвярджае: чалавек створаны Богам для шчасця, а не для вынішчэння сабе падобных. Падзеі твора адбываюцца ў 2022 і 2023 гадах у Беларусі і Расіі, а таксама дзесяць стагоддзяў таму ў сталіцы Кіеўскай Русі і Тураўскім княстве.