поиск в каталоге

стрелочка Музыкальное ассорти

admin13.11.2026

У нотна-музычнай бібліятэцы зноў свята. Народная вакальная студыя  Рэспубліканскага Палацу культуры прафсаюзаў «Гармония»  ( мастацкі кіраўнік – Радчанка Ірына Анатольеўна ) – калектыў, які не мае патрэбу ў рэкламе. Створана студыя ў 1956 годзе. У гэтым годзе у студыі вялікі юбілей – 70 год з часу стварэння. Імя “народная” з’явілася ў 1986 годзе. Кіраўнікамі вакальнай студыі былі знакамітыя майстры мастацтваў Беларусі. Зараз кіраўнік народнай студыі – Радчанка Ірына, прафесійная спявачка. Яна больш 17 гадоў адпрацавала салісткай оперы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, дыпламантка рэспубліканскіх вакальных конкурсаў. Канцэртмайстры – Сердобаў М.М. і Лях А.П. Займаюцца ў студыі больш за 20 чалавек. Вакальна-сцэнічным майстэрствам у ёй авалодваюць людзі розных прафесій, якія захоўваюуць творчыя традыцыі гэтага калектыва.  Яго вытворчасць ведаюць і любяць нашы пастаянныя гледачы. У рэпертуары вакальныя творы розных стылей і жанраў, беларуская, руская і замежная класіка, музыка айчынных і замежных кампазітараў, народныя песні , старадаўнія і класічныя рамансы. Літаратурна-музычная праграма «Музыкальное ассорти» , якая адбылася 10 лістапада атрымалася як заўсёды цудоўнай.

          Удзельнікі студыі сольна і дуэтам выканалі папулярныя песні мінулых гадоў, рамансы і арыі з опер і аперэт, гучалі знакамітыя вершы. На «біс» былі сустрэты «Песенка герцога», «Ария мистера Икс», «Разговор со счастьем» і «Только раз бывает в жизни встреча», “Осенние листья”, шмат апладысментаў атрымаў выканаўца “Куплетов Курочкина” Б.Макравусава і  народнай “Песні бабыля”.  Апошнюю кампазіцыю «Песенка о хорошем настроении» з кінафільма “Карнавальная ноч” удзельнікі канцэрту выканалі разам з гледачамі.

            Выходзілі з нашай бібліятэкі і спевакі і гледачы ў вельмі добрым, узнёслым настроі з надзеяй на новае спатканне. З днем нараджэння! З юбілеем!