поиск в каталоге

стрелочка “Десяточка” –“Дорогою добра”

admin24.09.2025

20 верасня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося вялікае мерапрыемства літаратурна-музычнай гасцёўні “Десяточка” –“Дорогою добра”, прысвечаная Дню пажылога чалавека. У першай часткі сустрэчы выступіла паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Залеская. Пісьменніца скончыла Маскоўскі ўніверсітэт, піша прозу і паэзію. Гэта вельмі таленавітая жанчына,якая валодае вялікім аптымізмам і энэргіяй.У ёй жыве маладая душа, гатовая к розным цікавым творчым справам. У яе свой асабісты голас, свая цёплая, душэўная манера зносін з чытачамі. Тэмы выступлення самыя разнастайныя:любоўная, гарадская, філасофская і грамадзянская лірыка, наш любімы горад, шмат вершаў было прысвечана вайне і Вялікай Перамоге. Сустрэча атрымалася пазітыўная і насычаная, дазволіла адчуць творчую аўру пісьменніцы , дакрануцца да працэсу стварэння кніг.

Другая частка праграмы – Палац дзяцей і моладзі г.Мінска. Клуб бардаўскай песні “Сокол” (мастацкі кіраўнік – г.Жданаў) не аднойчы выступаў у бібліятэцы. Пачаўся канцэрт з цудоўнай песні “Осенняя мелодия” Ю.Саўльскага.Потым легендарная, адна з самых папулярных песен ў свеце “Голубка” іспанскага кампазітара С.Ірадзьера, напісаная ў 1860 годзе. Белыя голубы пріносят дамой пасланне кахання ад марака, які згубіўся ў моры. Яе спявалі М.Мацье, Э.Прэслі, Х.Іглесіяс, К.Шульжэнка, А.Пугачова і іншыя. Потым “ Вряд ли звёзды примут нас” Ул.Чарнышова і Р.Раждзественскага з кінафільма “Москва- Кассиопея”,”Под музыку Вивальди”, “Со мною вот что происходит”  з кінафільма “Ирония судьбы” М.Тарывердзіева на вершы Я.Еўтушэнкі. Гэтыя цудоўныя вершы паэт напісаў, калі развітваўся са сваёй першай жонкай – Б.Ахмадулінай, яны сталі вельмі папулярнай песняй. Увесь зал падпяваў выступоўцам з песняй “В моёй душе покоя нет” з кінафільма “Служебный роман”. Музыка А.Пятрова, вершы Р.Бёрнса ў перакладзе Маршака . Напісаны вершы ў 1794 годзе. Асобны блок – песні аб вайне. “Одержим победу, к тебе я приеду, “В землянке”, “Мы вращаем землю” і іншыя. Трэба дадаць, што вершы для песні “В землянке” А.Суркоў сапраўды напісаў у землянцы, у беласнежных палях пад Масквой у канцы лістапада 1941 года у канцы дня пасля цяжкага бою. Шмат апладысментаў атрымала песня А.Міцяева “Одна в осеннем городе скучает мама”, вельмі шчыры і пранікнёны твор. Напрыканцы гучалі песні А.Разэнбаўма і Ул.Высоцкага. Завяршыла канцэрт песня  Г.Гладкова і Ю.Энціна “Мы к вам заехали на час”. Выступоўцы – дзеці ад 12 да 18 гадоў. Але яны паказалі сябе як прафесіяналы і сапраўдныя артысты.