Дзіўнае роднае слова
20.02.2025
Сапраўднае свята беларускай мовы, роднага слова адбылося днямі ў бібліятэцы №11.
Родная мова – наша спадчына. Яна ўваходзіць ў жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне мовы мы пачынаем успрымаць з матчыных песен, цудоўных беларускіх казак і легендаў. І праз усё жыццё ўзбагачаем свой скарб. На гэтай вечарыне чытачам і жыхарам мікрараёна Чыжоўка была прадстаўлена прэзентацыя кнігі Алены Басікірскай “ Зямля мая – яна мая да скону”.
Цудоўныя вершы, прысвечаныя роднай мове, малой радзіме, чытала не толькі сама паэтка, але і ўдзельнікі вечарыны. Супрацоўнікі бібліятэкі аформілі кніжную выставу па творчасці Алены Басікірскай “ Мова мая, для мяне ты малітва”. А ансамбль народнай беларускай песні “Мінскі гармонік”, пад кіраўніцтвам Івана Катовіча, падараваў вянок цудоўных песен. Свята роднай мовы атрымалася.


