Крынічны водар беларускага слова
24.02.2025
Да Міжнароднага дня роднай мовы, 19 лютага у бібліятэцы № 3 імя У. У. Маякоўскага, прайшло літаратурна-музычнае мерапрыемства “Крынічны водар беларускага слова”. Сумесна з самадзейным калектывам, супрацоўнікі бібліятэкі – Жогаль Т. Д., Снапкова Г. Я., Зеленая Г. М., Дуброўская Н. В. прачыталі свае любімыя вершаваныя творы беларускіх аўтараў. Прагучалі: урывак з паэмы Я. Коласа “Мой родны кут”, глава “Белы май” з рамана Н. Гілевіча “Родныя дзеці”, вершы А. Бачылы, М. Багдановіча, Р. Барадуліна. Да святочнай вечарыны была падрыхтавана кніжная выстава “Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”, з цікавымі беларускамоўнымі выданнямі.
Гледачы атрымалі добры настрой, пелі разам песні і што вельмі прыемна – зацікавіліся прачытанымі урыўкамі з твораў. Пасля заканчэння мерапрыемства чытачы пайшлі з кнігамі, каб яшчэ раз перачытаць іх дома у цішыні. Вечар прайшоў у прыемнай атмасферы узнёслага настрою.
Праводзячы такія святы, мы прасягваем свае традыцыі, абуджаем цікавасць сярод чытачоў да роднай мовы.


