поиск в каталоге

стрелочка Міжнародны дзень аховы дзяцей

admin11.06.2022

1 чэрвеня да Міжнароднага дня аховы дзяцей у нотна-музычнай бібліятэцы адбылося сапраўднае свята музыкі, сяброўства і вясёлага настрою.

Для школьнага лагера сярэдняй школы № 47 бібліятэка запрасіла арт-групу “Вясёлка”, мастацкі кіраўнік Ж.П.Грыцава.

У склад арт-групы ўваходзяць артысты ад самага маленькага ўзросту да старшакласнікаў. Выступленне таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак вельмі падабаецца дзецям, бо хто з нас не марыў быць сапраўдным артыстам і спяваць на сцэне.

Прадстаўленне атрымалася яскравым, інтэрактыўным і вясёлым. У дапаўненне супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі конкурсы і загадкі. Больш за гадзіну ў бібліятэцы панавала свята. Усе разам спявалі песні пра Беларусь, папулярныя эстрадныя  творы, песні школьных гадоў.