поиск в каталоге

стрелочка Моўная палітра

admin21.02.2025

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэты дзень асаблівы для кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.  Бібліятэка № 4 імя М.В. Гогаля запрасіла сваіх наведвальнікаў на літаратурную гасцёўню “Моўная палітра”.

Удзельнікі даведаліся пра гісторыю свята, падзяліліся ведамі пра паходжанне беларускай мовы, запазычаныя словы і беларускі слэнг. Аматарам прыгожага пісьменства была прапанавана віктарына “Перакладайка” і лінгва-гульня. Падчас сустрэчы было прачытана шмат вершаў пра прыгажосць і непаўторнасць беларускай  мовы нашых знакамітых класікаў і сучаснікаў.