поиск в каталоге

стрелочка Не жартуй з агнём!

admin25.10.2023

25 кастрычніка супрацоўнікі бібліятэкі № 21 у межах рэспубліканскай акцыі МНС “За безопасность вместе” правялі ўрок бяспекі для выхаванцаў дзіцячага сада № 564.  Падчас мерапрыемства бібліятэкар нагадала дзецям аб правілах абыходжання з агнём, з электрапрыборамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, па якіх прычынах здараецца такое бедства і што трэба рабіць у выпадку задымлення і пажару, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны-прэзентацыі, пазнаёміліся бліжэй з прыладай вогнетушыцеля, а таксама перажывалі за казачных герояў мультфільма «Кошкін дом». І вядома, вывучылі на памяць самыя важныя нумары-101 і 112.