Творчая сустрэча
09.10.2026
У бібліятэцы №7 імя Якуба Коласа 8 кастрычніка адбылася асаблівая падзея – шчырая і яскравая сустрэча з пісьменніцай Інай Фраловай, прысвечаная прэзентацыі яе кнігі «Прыгоды Маленькага Мядзведзіка, або Незвычайнае здарэнне ў Мінскім заапарку».
Галоўнымі гасцямі мерапрыемства сталі выхаванцы дзіцячага садка №499. Для дзяцей гэта сустрэча стала сапраўднымі літаратурнымі прыгодамі, дзе казка і рэальнасць спляліся ў адзіную цікавую гісторыю. З першых хвілін прастора бібліятэкі напоўнілася дзіцячым захапленнем і чаканнем цуду – наперадзе дзетак чакала падарожжа па старонках добрай кнігі і знаёмства з яе аўтарам.
Так, для малят бібліятэка стала месцам, дзе жывуць сапраўдныя гісторыі і іх героі, дзе можна пачуць голас аўтара, разам з мядзведзікам зазірнуць у заапарк і адчуць, што кніга – гэта цэлы свет, які чакае сустрэчы з кожным.

