Творчая сустрэча
14.10.2026
У Год беларускай жанчыны выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” парадавала чытачоў выданнямі, прысвечанымі выбітным жанчынам Беларусі. 8 кастрычніка бібліятэка № 14 імя Ф. Багушэвіча запрасіла навучэнцаў 8-х класаў сярэдняй школы № 56 на сустрэчу з аўтарам кніг “Беларускія жанчыны, якія апярэдзілі свой час” і “Жаночае аблічча Перамогі” Дзмітрыем Кашаварам. Ён распавёў вучням пра таленавітых беларусак, якія змянялі свет да лепшага, стваралі культуру і змагаліся за свае ідэалы: Еўфрасінню Полацкую, Уршулю Радзівілл, Саламею Русецкую. Дзмітрый Васільевіч таксама адзначыў, што выданне “Жаночае аблічча Перамогі” служыць важным напамінам пра тое, што Перамога здабывалася ў тым ліку дзякуючы беларускім жанчынам. Добрым дапаўненнем да мерапрыемства стала кніжная выстава, прысвечаная Году беларусскай жанчыны.



.