поиск в каталоге

стрелочка Творчая сустрэча

admin22.03.2024

21 сакавіка ў бібліятэцы № 1 імя Л.М.Талстога прайшла творчая сустрэча з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, акцерам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, літаратарам і педагогам Андрэям Андрэевічам Душачкіным.

Сустрэча была прымеркавана знаменальнай літаратурнай даце – Сусветнаму дню паэзіі.

Для шматлікай колькасці гледачоў Андрэй Андрээвіч чытаў свае вершы, дэкламаваў урыўкі з вядомых тэатральных пастановак,з задавальненнем апавядаў пра сваіх родных, дзяцінства і першыя крокі ў тэатральнае жыцце.

Слухачы ў зале задавалі пытанні, дзяліліся ўражаннямі пра тэатральныя ролі акцера. Атмасфера мерапрыемства дазваляла меркаваць, што сустрэча была не апошняй, і мы яшчэ сустрэнемся з гэтым выдатным артыстам і чалавекам.