поиск в каталоге

стрелочка Ведай і паважай права

admin18.11.2026

18 лістапада ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы для вучняў 7-га класа ДУА “Гімназія № 15 г. Мінска” быў праведзены ўрок прававых ведаў «Ведай і паважай права». У сустрэчы прыняла ўдзел спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці Рэспубліканскага цэнтра прававой інфармацыі.

          Навучэнцы пазнаёміліся  з Дзіцячым прававым сайтам, з заканадаўчымі асновамі нашай дзяржавы, аб правах і абавязках юных грамадзян.

          У канцы ўрока спецыяліст правяла школьнікам прававую віктарыну з сайта mir.pravo.by, накіраваную на павышэнне прававой пісьменнасці вучняў. Віктарына выглядала як апытальнік з адным дакладным варыянтам адказу.

          Усе удзельнікі мерапрыемства атрымалі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі яшчэ дадатковыя падарункі.