Сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Мазго
12.06.2023
12 чэрвеня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася сустрэча наведвальнікаў школьнага лагера сярэдняй школы № 28 з пісьменнікам Уладзімірам Мазго.
Аўтар плённа працуе у галіне дзіцячай літаратуры. Уладзімір Мінавіч – аўтар кніг і папулярных песень, старшыня секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уладзімір Мазго ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, літаратурных прэмій імя Васіля Віткі, «Залаты Купідон».
На сустрэчы прагучала шмат займальных вершаў, загадак, шарад, прайшоў конкурс хуткагаворак. Аўтар пазнаёміў дзяўчынак і хлопчыкаў са сваімі новымі кнігамі “Сланы з Месяца” і “Загадка – розуму зарадка”. Напрыканцы ён параіў юным чытачам: “Не гуляйце, дзеці, доўга ў інтэрнеце з дапамогай мышкі, а чытайце – кніжкі”.
Жадаючыя маглі набыць кнігу з аўтографам аўтара і зрабіць фотаздымак на памяць.

