24 студзеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася чарговая літаратурна-музычная гасцёўня “Десяточка”, праграма якой мела назву “Тонкий лёд”. На сустрэчу з чытачамі прыйшлі аўтары-выканаўцы Аляксандра Гросс і Валерый Мурычын.
У першай частцы праграмы А. Гросс прадставіла да ўвагі прысутных у зале свае песні ў суправаджэнні гітары: “Облака”, “Лисья колыбельная”, “Крыница”, “Стук”, “Полнолуние”, “Мінскія вуліцы”, “Розы”. Працягнуў канцэрт В. Мурычын, які выканаў наступныя кампазіцыі: “Тонкий лед”, “Ты рядом со мной”, “Можно быть снегом”, “Письмо”, “Андерсен”, “Летняя ночь”, “Магеллан”, “Настоящая любовь”, “Почерневшее яблоко” і інш.
Асаблівасць сустрэч “Десяточки” у тым, што на іх заўсёды прыходзіць шмат чытачоў і ў зале няма ні воднага свабоднага месца. Сакрэт напэўна ў цёплай, утульнай, “хатняй” атмасферы, якая пануе на канцэртах “Десяточки”, дзе голас выканаўцаў разам з гітарай захоплівае сэрцы прысутных. Мы вельмі ўдзячны артыстам і жадаем ім творчых поспехаў!