Вечар памяці
05.02.2026
“Стаю на споведзі прад лёсам” – пад такой назвай у бібіятэцы № 7 імя Якуба Коласа прайшоў вечар памяці, прысвечаный Вользе Сакаловай.
Вольга Міхайлаўна Сакалова ‒ паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар дзевяці кніг. Амаль чвэрць веку была творчым кіраўніком літаратурнага клуба “Натхненне” пры Палацы культуры ветэранаў.
На мерапрыемстве прысутнічалі родныя, калегі і аматары таленту Вольгі Міхайлаўны, а таксама сябры-літаратары, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: паэт, пісьменнік, Іна Фралова, паэт Аліна Легастаева; дзіцячая пісьменніца, журналіст Тамара Буната, мастацкі кіраўнік калектыва “Судьбы” Людміла Бурдыка; паэт, пісьменнік Дзмітрый Дземідовіч; пісьменнік Аляксандр Плавінскій.
Для прысутных прагучалі лепшыя вершы паэтэсы ў выкананні сучасных беларускіх паэтаў. На працягу вечарыны гучалі толькі самыя добрыя словы і ўспаміны.
Вольга Міхайлаўна пражыла цудоўнае жыццё і пакінула памяць пра сябе як пра добрага чалавека, так і пра таленавітага паэта. Памяць аб ёй будзе жыць вечна у яе кнігах і вершах.



