поиск в каталоге

стрелочка Водар колеру

admin05.02.2026
Адкрыццё мастацкай выставы – гэта заўсёды падзея. 4 лютага ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча адбылася прэзентацыя  выставы жывапісу Вікторыі Дзямешка “Водар колеру”. Гасцямі і ўдзельнікамі вечарыны сталі шматлікія калегі, сябры і вучні Вікторыі Аляксандраўны. З прывітальным словам да прысутных звярнулася кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Алена Сяргееўна Бохан. Яна адзначыла, што творы, якія мастачка прадставіла на выставе, літаральна выпраменьваюць радасць і прыгажосць.  Кожная карціна – гэта не проста фарбы на палатне. Гэта і пошук, і эмоцыі, і разважанні аўтара. Выстава працуе ў бібліятэцы да 18 сакавіка. Запрашаем усіх аматараў мастацтва, наведвальнікаў бібліятэкі дакрануцца да сапраўднай творчасці, здзейсніць  падарожжа па роднай Беларусі, курортных гарадках сонечнай Італіі і вулачках Амстэрдама, убачыць прыгажосць у простых рэчах!